Open Collective
Open Collective
Loading

“Я не баюся. Няхай яны баяцца!”

Выстава прысвечанная нобелеўскаму лаурату і праваабаронце Алесю Беляцкаму ў Музэі Народнага фронту ў Рызе


Адкрыццё выставы запланавана на 10 снежня, у дзень уручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму два гады таму. Выстава завершыцца 26 студзеня - у дзень, калі ў Беларусі пройдуць (ня) выбары.

Праект раскажа аб жыццёвым шляху лаўрэата Нобелеўскай прэміі, яго намаганнях для развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, барацьбе за правы чалавека. Асноўная мэта мерапрыемства – расказаць пра глабальныя праблемы сучасных беларускіх рэалій праз медыяпрэзентацыю вобраза і ідэй Алеся Бяляцкага.

Сёння ў Беларусі больш за 1400 палітычных зняволеных, дзясяткі тысяч людзей падвяргаюцца пераследам за свае перакананні. Маштабы рэпрэсій, развязаных рэжымам Лукашэнкі, выклікаюць шок. На жаль, тэма катастрафічнай сітуацыі ў Беларусі паступова сышла з поля зроку мясцовых СМІ. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне Беларусь ужо ўспрымаецца як саўдзельнік агрэсіі, хаця народ Беларусі выступае супраць рэжыму Лукашэнкі.

Мы перакананыя, што неабходна аб'ядноўваць намаганні ў барацьбе з дыктатурай і беларускаму народу патрэбна падтрымка. На адкрыццё выставы запрошаны прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Латвіі і дэпутаты Сейма, групы падтрымкі дэмакратычную Беларусь. Гэтая выстава, якая пройдзе ў рамках эстафеты ў падтрымку Беларусі «Voices Across Borders», уклад беларускай дыяспары ў Латвіі ў агульную справу барацьбы з дыктатарам, які забраў у нас свабоду і шанец на дэмакратычную будучыню.

Прэзентацыйныя матэрыялы будуць прадстаўлены на латышскай, англійскай і беларускай мовах.

Share

2 individuals have contributed to this goal

Join us in contributing to this tier!

Michal

“Я не баюся. Няхай яны баяц...

€90 EUR

Guest

“Я не баюся. Няхай яны баяц...

€10 EUR