Успомнім як праходзіла Свята Рыгi ў 2023 годзе
Published on July 24, 2024 by Dzianis Davydau
Сёлета беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі, размясціўшы свой стэнд на Ратушнай плошчы у мінулую суботу.
Для азнаямлення і папулярызацыі традыцыйнай беларускай народнай творчасці прайшлі майстар-класы па вырабе “Выцінанкі” — мярэжаў, выразаных з паперы з дапамогай нажніц, i лялек-абярэгаў “Жаданніца”. Вялiкiм попытам наведвальнікаў карысталася майстэрня па жывапісе акрылам на шоперах. Кіравала ёй сучасная беларуская мастачка і ілюстратарка Вольга Якубоўская, вядомая па серыі «Коцiкі Свабоды».
Цiкавасць гасцей выклікала настольная гульня на падабенства беларускіх і латышскіх слоў, аквагрым з узорамі беларускага нацыянальнага арнаменту.
Са сцэны на Ратушнай плошчы ад беларускай дыяспары горад павiншавалi беларускі рок-музыкант Лявон Вольскi і латышскі хор «Frachori». Прыемнай нечаканасцю было сумеснае выкананне нефармальнага гімна Беларусі "Тры чарапахі" і версіі «харавога гімна» Латвіі Saule, Pērkons, Daugava на беларускай мове як сімвалу падтрымкі Латвіяй Свабоднай Беларусі.