Open Collective
Open Collective
Loading
«Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
Published on July 27, 2023 by Dzianis Davydau


25 сакавiка  ў памяшканнi Арт-станцыi «Дубулты» у Юрмале была адкрыта выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» , якая распавядала пра новую дэмакратычную культуру Беларусі.

Куратары выставы падкрэслівалi, што праект паказваў новую дэмакратычную культуру Беларусі, яе этычныя прынцыпы, творчыя стратэгіі і візуальныя элементы. Дэмакратычная культура Беларусі, на думку стваральнікаў выставы, еўрапейская, міралюбная, стваральная і мае выразныя чалавечыя мэты. Экспазіцыю структурыравалi восем храналагічных гісторый лета і восені 2020 года ў фотаздымках, каментарыях і практычнай атрыбутыцы. На арт-станцыі таксама былi прадстаўлены плакаты беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера і работы керамісткi Ганны Мядзведзевай.

Выстава  працавала кожны дзень з 9.00 да 17.30 i працягнулася да 28 траўня. 
Open Collective
Make your community sustainable.

Platform

Join

  • Create a Collective
  • About Fiscal Hosting
  • Discover
  • Find a Fiscal Host
  • Become a sponsor
  • Become a Host

Community

Company